Кніга Славы Дзятлаўскага раёна

Добрай традыцыяй Дня Незалежнасці ў Дзятлаве стала ўнясенне новых імён у кнігу Славы нашага раёна. У 2025 годзе яе змест папоўнены трыма новымі запісамі. Сертыфікаты аб занясенні ў кнігу Славы ад Андрэя Садоўскага, старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта,  на гэты раз атрымалі былы галоўны доктар санаторыя “Радон”, кандыдат медыцынскіх навук, аўтар больш за 40 публікацый і трох манаграфій Мікалай Мазур. 

Жонка былога галоўнага доктара санаторыя “Радон” Леаніда Карпішэвіча Люцыя Францаўна (Леанід Карпішэвіч занесены ў кнігу Славы пасмяротна). Пад кіраўніцтвам Леаніда Рыгоравіча санаторый неаднаразова прымаў удзел у рабоце кангрэсаў, конкурсаў, навукова-практычных канферэнцый, з’яўляўся пераможцам конкурсаў “Лепшая санаторна-курортная арганізацыя Беларусі для дарослых”, “Брэнд года”, “Выбар года”.

Сертыфікат аб занясенні ў кнігу Славы імя лейтэнанта Міхаіла Лебедзева, камандзіра групы чырвонаармейцаў, які загінуў пры абароне Дзятлава 30 чэрвеня 1941 года, быў перададзены для ўключэння ў музейную экспазіцыю Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея дырэктару гэтай установы Вользе Цюшляевай.(Падрабязней...)

115