Запрашаем на выстаўку «17 муз у жыцці Адама Міцкевіча»

×

Паведамленне пра памылку

Warning: count(): Parameter must be an array or an object that implements Countable in bootstrap_table() (line 208 of /var/www/www-root/data/www/museum.by/sites/all/themes/bootstrap/templates/system/table.func.php).

На выстаўцы прадстаўлена 17 партрэтаў жанчын, якія пакінулі значны след у жыцці і творчасці Адама Міцкевіча. Сустракаўся з імі А. Міцкевіч на тэрыторыі сучасных Беларусі, Літвы, Расіі, Польшчы, Германіі, Італіі, Францыі.

Аўтарам карцін з’яўляецца народны мастак Беларускай ССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Стэльмашонак Віктар Іванавіч (1928-2013 гг.).

На многіх карцінах напісаны цытаты з вершаў або пісьмаў А.Міцкевіча, якія адрасаваны пэўнай жанчыне і словы жанчын, адрасаваныя Міцкевічу. На некаторых карцінах побач з партрэтам жанчыны прысутнічае выява Адама Міцкевіча.

Запрашаем!

195